Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі развіццё двухбаковых адносін, падрыхтоўку правядзення восенню бягучага года ў Гродне ІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны, паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі.
Адзначана неабходнасць прыкласці максімум намаганняў для таго, каб гэтае мерапрыемства дало важкія практычныя вынікі, паслужыла актывізацыі супрацоўніцтва.
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Зяленскі таксама абмеркавалі эпідэміялагічную сітуацыю ў краінах, меры па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруса, абмяняліся назапашаным у гэтым плане досведам.
Размова таксама ішла аб узмацненні пагранічнага кантролю на беларуска-ўкраінскай мяжы і актывізацыі ўзаемадзеяння паміж пагранічнымі ведамствамі.
Уладзімір Зяленскі закрануў у размове пытанне аб затрыманых у Беларусі баевіках. Ён праінфармаваў, што яны ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях на Данбасе, і ўкраінская пракуратура вядзе расследаванне па дадзеных фактах. Аляксандр Лукашэнка ў сваю чаргу адзначыў, што праваахоўныя органы будуць супрацоўнічаць па гэтым пытанні ў рамках падпісаных з Расіяй і Украінай міжнародных пагадненняў.
Звязда, 5 жніўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/171/55128
Текущая дата: 18.11.2024