Большасць расіян станоўча ўспрыняла новы федэральны закон, які дазваляе праводзіць галасаванне на выбарах не ў адзін дзень, а на працягу некалькіх. Аб гэтым сведчаць даныя апытання, праведзенага фондам "Грамадскае меркаванне".
Вынікі сацыялагічнага даследавання паказалі, што 59 працэнтаў расіян цалкам падтрымалі новаўвядзенне. У якасці асноўных станоўчых момантаў прыхільнікі гэтага рашэння называюць зручнасць для выбаршчыкаў, магчымасць павысіць яўку і даць больш часу абдумаць сваё рашэнне.
30 працэнтаў расіян выказалі супрацьлеглае стаўленне да новага спосабу правядзення галасавання. На іх думку, рэжым галасавання на працягу некалькіх дзён будзе залішне зацягнутым і запатрабуе дадатковых бюджэтных затрат. 11 працэнтаў рэспандэнтаў не змаглі вызначыцца са сваім стаўленнем да ідэі галасавання на працягу некалькіх дзён.
Парламент Расіі ў ліпені прыняў закон аб праве ЦВК праводзіць на працягу трох дзён галасаванне на выбарах і рэферэндумах. Дакумент падпісаў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін. Упершыню шматдзённую схему прымянілі ў Расіі на нядаўнім галасаванні па папраўках у Канстытуцыю.
6 жніўня 2020, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
6 жніўня 2020, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/171/55148
Текущая дата: 18.11.2024