Прэм’ер-міністр, віцэ-прэзідэнт ААЭ, кіраўнік эмірата Дубай Мухамед бен Рашыд Аль Мактум абвясціў аб пачатку працы першай у арабскім свеце атамнай электрастанцыі, якая знаходзіцца на тэрыторыі гэтай краіны.
«Мы аб’яўляем аб поспеху ААЭ ў запуску першага мірнага атамнага рэактара ў арабскім свеце, АЭС „Барака“ ў Абу-Дабі, — напісаў ён 1 жніўня на сваёй старонцы ў Twitter. — Група рабочых выканала загрузку ядзернага паліва і паспяхова завяршыла комплексныя выпрабаванні».
Аль Мактум дадаў, што мэтай ААЭ з’яўляецца «ўвод у эксплуатацыю чатырох атамных электрастанцый, якія забяспечаць на чвэрць патрэбы дзяржавы ў электраэнергіі бяспечным, надзейным спосабам, які не забруджвае навакольнае асяроддзе выкідамі».
У сярэдзіне лютага інфармацыйнае агенцтва ААЭ паведаміла, што эмірацкае агенцтва ядзернага рэгулявання выдала кампаніі Nawah Energy Company ліцэнзію на эксплуатацыю першага блока АЭС «Барака».
Звязда, 2 жніўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/172/55029
Текущая дата: 18.11.2024