Белорусский портал в Казахстане

Каранцін ва Украіне працягнулі да 31 ліпеня



Кабінет міністраў Украіны падтрымаў падаўжэнне адаптыўнага каранціну ў краіне. Абмежаванні будуць дзейнічаць да 31 ліпеня.

Згодна з рашэннем Кабінета міністраў, будзе забаронена знаходжанне ў грамадскіх будынках, збудаваннях і транспарце без масак ці рэспіратараў. Таксама забараняецца перавозка пасажыраў у колькасці большай, чым прадугледжана месцаў для сядзення.

Акрамя таго, ва ўрадзе абнавілі механізм ўзмацнення каранціну ў рэгіёнах са значным распаўсюджваннем каранавіруса. Такія рэгіёны з улікам сітуацыі могуць абмяжоўваць правядзенне спартыўных, культурных, рэлігійных і іншых масавых мерапрыемстваў; дзейнасць устаноў, якія прадстаўляюць паслугі па размяшчэнні; працу метро; перавозкі пасажыраў ва ўсіх відах зносін; наведванне ўстаноў дашкольнай адукацыі; працу культурных устаноў, фітнес-цэнтраў і спартзалаў; дзейнасць устаноў харчавання.

Рашэнне аб узмацненні абмежаванняў прымаюць рэгіянальныя камісіі па пытаннях тэхнагенна-экалагічнай бяспекі і надзвычайных сітуацый.

Рашэнне аб узмацненні каранціну ва ўрадзе прынялі пасля рэзкага ўсплёску захворвання на каранавірус ва Украіне. Рост колькасці хворых звязваюць з паслабленнем каранціну.

Звязда, 17 чэрвеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/173/54151
Текущая дата: 07.10.2024