Небяспечная магнітная бура чакаецца на Зямлі 28 і 29 ліпеня. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе начальніка Усерасійскага навукова-даследчага інстытута па праблемах грамадзянскай абароны і надзвычайных сітуацыях МНС Расійскай Федэрацыі Сяргея Дзідзенкі.
У паведамленні гаворыцца, што настолькі магутная бура здольная парушыць працу электронных прылад, сродкаў сувязі і каналаў тэлекамунікацыі. МНС просіць улічыць гэтую інфармацыю пры разгортванні станцый і вузлоў сувязі на выязных мерапрыемствах.
Звязда, 28 ліпеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/173/54889
Текущая дата: 18.11.2024