Белорусский портал в Казахстане

У Расіі завяршыліся клінічныя выпрабаванні вакцыны ад каранавіруса



Клінічныя выпрабаванні вакцыны супраць новага каранавіруса на добраахвотніках завяршыліся ў Сечэнаўскім універсітэце.

Вынікі даследаванняў паказалі бяспеку прэпарата, паведаміла кіраўнік Цэнтра клінічнага вывучэння лекавых сродкаў універсітэта, галоўны даследчык Алена Смалярчук.

«Даследаванні завершаны, яны паказалі бяспеку вакцыны. Добраахвотнікі будуць выпісаныя 15 і 20 ліпеня», — сказала Алена Смалярчук.

Пасля выпіскі добраахвотнікі яшчэ будуць праходзіць амбулаторнае назіранне, дадала кіраўнік цэнтра.

Першы этап даследаванняў вакцыны ў Сечэнаўскім універсітэце пачаўся 18 чэрвеня, калі былі правакцыніраваны першыя 18 добраахвотнікаў. Другая група добраахвотнікаў з 20 чалавек прайшла вакцынацыю 23 чэрвеня.

Звязда, 12 ліпеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/175/54562
Текущая дата: 18.11.2024