Белорусский портал в Казахстане

ЕС прыняў спіс для адкрыцця межаў з 1 ліпеня



Еўрасаюз пачне з 1 ліпеня працэс адкрыцця межаў з 14 краінамі. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным у аўторак заяве Савета ЕС.

У дакуменце адзначаецца, што Кітай зможа стаць 15-й краінай, калі пацвердзіць гатоўнасць са свайго боку адкрыць межы для грамадзян ЕС.

«Савет ЕС зацвердзіў сёння рэкамендацыі па паэтапнай адмене абмежаванняў на неабавязковыя паездкі на тэрыторыю Еўрасаюза. Абмежаванні на перамяшчэнні павінны быць знятыя ў дачыненні да дзяржаў, пералічаных у рэкамендацыях, спіс якіх будзе абнаўляцца кожныя два тыдні. З 1 ліпеня краіны супольнасці павінны пачаць здымаць абмежаванні для перасоўванняў праз знешнія межы для рэзідэнтаў наступных краін: Алжыра, Аўстраліі, Канады, Грузіі, Японіі, Чарнагорыі, Марока, Новай Зеландыі, Руанды, Сербіі, Паўднёвай Карэі, Тайланда, Туніса і Уругвая. У дачыненні да Кітая дзейнічае патрабаванне пацверджання прынцыпу ўзаемнасці», - гаворыцца ў заяве.

Звязда, 30 чэрвеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/176/54336
Текущая дата: 18.11.2024