У ЗША прызначаны даты пакарання некалькіх злачынцаў, асуджаных на федэральным узроўні. У папярэдні раз федэральныя ўлады гэтай краіны прыводзілі ў выкананне смяротны прысуд у 2003 годзе.
Пакараць смерцю ў ліпені і жніўні плануецца чацвярых зламыснікаў у пакаранне за забойства дзяцей. Акрамя таго, двух з гэтых злачынцаў прызналі вінаватымі ў згвалтаванні непаўналетніх.
З 2003-га ў ЗША на федэральным узроўні дзейнічаў неафіцыйны мараторый з-за няўзгодненых правілаў прымянення смяротных ін`екцый. Пры гэтым такая мера пакарання ўжывалася ўладамі шэрагу штатаў.
Звязда, 16 чэрвеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/177/54134
Текущая дата: 18.11.2024