Трапічны шторм Cristobal, які сфармаваўся ў Мексіканскім заліве, дасягнуў узбярэжжа амерыканскіх штатаў Луізіяна і Фларыда, паведамляе Нацыянальны цэнтр па назіранні за ўраганамі ЗША.
Шторм пагражае падтапленнямі ў раёнах вусця ракі Місісіпі, горада Морган-Сіці ў Луізіяне і акругі Уолтан у Фларыдзе. У раёне Новага Арлеана аб`яўлена добраахвотная эвакуацыя.
Як паведаміў 6 чэрвеня тэлеканал Televisa са спасылкай на дадзеныя уладаў рэгіёну, не менш за 1,7 тыс. жыхароў мексіканскага штата Юкатан былі эвакуіраваны з раёнаў, пацярпелых ад удару трапічнага шторму. Зараз Cristobal знаходзіцца ў 100 км на поўдзень ад Новага Арлеана. Максімальная хуткасць ветру ў межах атмасфернай з`явы перавышае 23,8 м/с.
Атмасферная з`ява класіфікуецца як трапічны шторм і атрымлівае уласнае імя, калі хуткасць ветру ў яго межах дасягае каля 17,5 м/с. Пры хуткасці ветру 33 м/с і больш шторм становіцца ўраганам.
Звязда, 8 чэрвеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/178/53993
Текущая дата: 18.11.2024