Белорусский портал в Казахстане

Колькасць хворых на COVID-19 у Расіі перасягнула 47 тыс.



Колькасць заражаных каранавірусам новага тыпу ў Расіі за суткі ўзрасла на 4268 - да 47121.

У Маскве за суткі колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 павялічылася на 2026, да 26352.

Больш як палавіна новых выпадкаў заражэння ў краіне - гэта завозныя, удакладнілі ў расійскім аператыўным штабе па барацьбе з новай каранавіруснай інфекцыяй. Таксама ўдакладнілі, што колькасць выпадкаў смяротнага зыходу сярод пацыентаў з каранавірусам у РФ вырасла да 405, за суткі памерлі 44 чалавекі. Колькасць расіян, якія выздаравелі, узрасла да 3446.

Паводле даных на 20 красавіка, агульная колькасць заражаных COVID-19 у свеце перасягнула 2,4 млн, з моманту ўспышкі памерлі звыш 165 тыс. чалавек.

20 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/180/52908
Текущая дата: 07.10.2024