Федэральная служба па наглядзе ў сферы аховы здароўя (Расздароўнагляд) запатрабавала прыпыніць выкарыстанне апаратаў ШВЛ «Авента-М», вырабленых з 1 красавіка 2020 года.
У Мінпрамгандлі Расіі падкрэслілі, што праверку павінны праходзіць не толькі самі апараты, але і ўмовы іх эксплуатацыі.
З-за кароткага замыкання ў апаратах «Авента-М» адбыліся два пажары ў аддзяленнях бальніц Масквы і Санкт-Пецярбурга, дзе праходзілі лячэнне хворыя на каранавірус. У выніку таго, што здарылася, загінулі шэсць чалавек.
Звязда, 13 траўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/181/53457
Текущая дата: 18.11.2024