Лік заражаных каранавірусам у свеце на раніцу 23 красавіка дасягнуў 2 630 778 чалавек. Пандэмія ахапіла 185 краін.
Адпаведныя лічбы прыводзіць універсітэт Джонса Хопкінса, які займаецца падлікамі на аснове дадзеных уладаў краін, СААЗ і іншых афіцыйных крыніц.
З пачатку пандэміі памерлі 183 489 пацыентаў, 714 195 ачунялі.
Найбольш пацярпелымі ад каранавіруса краінамі застаюцца ЗША, Іспанія, Італія, Францыя і Германія.
Ноччу паведамлялася, што ў ЗША, якія з`яўляюцца лідарам па ліку тых, хто захварэў, была ўпершыню зафіксавана перадача віруса ад людзей хатнім катам.
Колькасць заражаных каранавірусам у Расіі вырасла да 57, 9 тыс. чалавек, 513 памерлі, болльш за 4,4 тыс. ачунялі.
Ва Украіне зафіксавана 7170 выпадкаў захворвання на COVID-19. 187 чалавек памёрла, 504 выздаравела.
Звязда, 23 красавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/183/52998
Текущая дата: 18.11.2024