Землятрус магнітудай 5,0 адбыўся на ўсходзе Румыніі. Пра гэта паведамляе Нацыянальны інстытут фізікі Зямлі Румыніі.
Падземны штуршок быў зарэгістраваны на глыбіні 22 км у сейсмічнай зоне Вранча ва ўездзе Галац.
Раней Еўрапейска-міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр паведаміў пра землятрус магнітудай 4,9 непадалёк ад мяжы з Малдовай - у 5 км на паўночны ўсход ад горада Цякуч. Ачаг стыхіі залягаў на глыбіні 23 км.
Інфармацыі аб магчымых ахвярах і разбурэннях не паступала.
Звязда, 25 красавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/183/53059
Текущая дата: 18.11.2024