Тэхас першым з амерыканскіх штатаў пачне здымаць абмежаванні, уведзеныя з-за пандэміі каранавіруса COVID-19. Адпаведнае распараджэнне даў губернатар штата Грэг Эбот, паведамляе Bloomberg.
З панядзелка, 20 красавіка, у Тэхасе пачнуць адчыняць паркі. Пры гэтым жыхары абавязаныя будуць выконваць сацыяльнае дыстанцыяванне і насіць медыцынскія маскі. Таксама ў штаце з 24 красавіка часткова пачнуць працаваць крамы рознічнага гандлю, але толькі на дастаўку.
Па апошніх дадзеных, у ЗША выяўлена ўжо больш за 700 тыс. выпадкаў заражэння COVID-19, памерла звыш 37 тыс. чалавек. У Тэхасе захварэлі больш за 17 тыс., памерлі больш за 400 чалавек. 17 красавіка Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў план па зняцці каранцінц ў краіне. У прыватнасці, ён дазволіў губернатарам амерыканскіх штатаў самім здымаць абмежаванні, уведзеныя з-за пандэміі каранавіруса.
Звязда, 18 красавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/184/52865
Текущая дата: 18.11.2024