На дадзены момант ў свеце зафіксавана 2 330 259 чалавек, хворых на COVID-19. 598 365 пацыентаў ачунялі.
Адпаведныя лічбы прыводзіць універсітэт Джонса Хопкінса, які займаецца падлікамі на аснове дадзеных уладаў краін, СААЗ і іншых афіцыйных крыніц.
Лідарам па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША (735 287 чалавек). Іспанія знаходзіцца на другім месцы (194 416 чалавек), Італія - на трэцім (175 925 чалавек), Францыя - на чацвёртым (152 978 чалавек), Германія - на пятым (143 724 чалавекі). Злучанае Каралеўства і Кітай зараз знаходзяцца на пятым і шостым месцы па ліку выпадкаў заражэння (115 314 і 83 804 чалавекі адпаведна).
Усяго ў свеце ад каранавіруса памерлі 160 925 чалавек.
Колькасць заражаных каранавірусам у Расіі вырасла да 36 793 чалавек, 313 памерлі.
Ва Украіне зафіксавана 5449 выпадкі захворвання на COVID-19. 141 чалавек памёр.
Звязда, 19 красавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/184/52890
Текущая дата: 18.11.2024