Белорусский портал в Казахстане

У Іране ад каранавіруса выздаравелі пацыенты ва ўзросце 100 і 106 гадоў



Два пацыенты з каранавірусам ва ўзросце 100 і 106 гадоў былі выпісаныя з бальніцы ў Іране, піша ria.ru са спасылкай на агенцтва IRNA.

Паведамляецца, што абодва выпадкі адбыліся ў бальніцах горада Кум, размешчанага ў аднайменнай правінцыі краіны. Мужчына 106 гадоў быў выпісаны з бальніцы ў суботу пасля 14-дзённага лячэння. Другі пацыент быў выпісаны ў нядзелю.

Акрамя таго, як паведамляе агенцтва, у аўторак з бальніцы была выпісана 98-гадовая пацыентка з каранавірусам. Яна правяла ў бальніцы 27 дзён.

Па апошніх звестках, колькасць заражэнняў каранавірусам у Іране дасягнула 58 226, з якіх 3603 - са смяротным зыходам. Выздаравелі 22 011 чалавек.

Звязда, 5 красавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/187/52495
Текущая дата: 17.11.2024