Пра гэта паведаміла ў панядзелак Федэральнае ўпраўленне аховы здароўя.
Колькасць тых, хто заразіўся каранавірусам у Швейцарыі вырасла за апошнія суткі на 1139 да 15 475 чалавек, колькасць памерлых павялічылася на 38, да 295 чалавек.
"Станоўчыя тэсты [на каранавірус] атрыманы да цяперашняга моманту ў 15 475 чалавек, памерлі 295 чалавек", - паказвае ведамства.
Па стане на 29 сакавіка ў краіне было зафіксавана 14 336 выпадкаў заражэння каранавірусам і 257 смяротных зыходаў. Першы інфікаваны быў выяўлены ў Швейцарыі 25 лютага.
Да цяперашняга моманту ў Швейцарыі тэсты на каранавірус здалі каля 117 тыс. чалавек, у 13% выпадкаў наяўнасць патагена была пацверджана. Паводле інфармацыі ўладаў, сярэдні ўзрост тых, хто заразіўся ў Швейцарыі - 52 гады. Згодна з апублікаванай у панядзелак карце распаўсюджвання інфекцыі, больш за ўсё хвароба закранула кантон Тычына, які мяжуе з Італіяй. У ім на кожныя 100 тысяч жыхароў у сярэднім прыходзіцца па 551,3 хворых. На другім месцы кантон Ва (418,6). Далей ідуць паўкантон Базель-Штадт (372,2), кантоны Жэнева (367,4) і Вале (275).
Звязда, 30 сакавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/188/52318
Текущая дата: 17.11.2024