Колькасць заражаных новай каранавіруснай інфекцыяй у Расіі павялічылася за суткі на 500 і цяпер складае 2337 чалавек, паведамляе аператыўны штаб па барацьбе з распаўсюджваннем COVID-19.
"У Расійскай Федэрацыі на сённяшні дзень зарэгістравана 2337 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі ў 73 рэгіёнах. За суткі выпісаны па выздараўленні 55 чалавек. За ўвесь перыяд выпісаны 121 чалавек. За суткі зафіксавана восем смяротных выпадкаў. За ўвесь перыяд зафіксавана 17 смяротных выпадкаў", - гаворыцца ў паведамленні штаба.
31 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
31 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/188/52355
Текущая дата: 17.11.2024