У Турцыі адкрылі мяжу з ЕС для бежанцаў: яе перасеклі ўжо не менш за 18 тыс. сірыйцаў. Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Рэджэп Тайіп Эрдаган.
"Па стане на сённяшнюю раніцу, 18 тыс. мігрантаў перасеклі мяжу Турцыі і Еўропы. І мы надалей больш не будзем закрываць гэтыя дзверы, гэта будзе працягвацца. Мы не ў тым становішчы, каб карміць такую колькасць бежанцаў", - сказаў турэцкі лідар на сустрэчы з дэпутатамі ў Стамбуле.
Агенцтва Reuters паведамляе, што ў Анкары не будуць перашкаджаць сірыйскім бежанцам, якія хочуць трапіць у Еўропу па моры або сушы. Такое рашэнне было прынята пасля інцыдэнту з гібеллю ў ноч з 27 на 28 лютага 33 турэцкіх салдат у сірыйскай правінцыі Ідліб.
Звязда, 1 сакавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/191/51898
Текущая дата: 17.11.2024