Белорусский портал в Казахстане

Каля пасольства ЗША ў Тунісе ўчынены тэракт



Тэрарыст-смяротнік падарваў сябе каля будынка пасольства ЗША ў сталіцы Туніса. У выніку пацярпелі пяцёра паліцэйскіх.

Прадстаўнікі пасольства пацвердзілі факт нападзення ў сваім Twitter і заклікалі ўсіх пазбягаць раёна здарэння.

Туніская радыёстанцыя Mosaique FM паведаміла, што смяротнікаў магло быць двое. Паводле інфармацыі крыніцы, тэрарысты падышлі да паліцэйскага патруля і зрабілі выгляд, быццам хацелі ўдакладніць нейкую інфармацыю, пасля чаго прагрымеў выбух.

Пасля атакі пачалася экстранная эвакуацыя персаналу пасольства. Раён здарэння ачэплены. На месца былі накіраваны дадатковыя нарады сілавых структур, следчыя і карэты хуткай дапамогі.

6 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/191/51974
Текущая дата: 17.11.2024