Белорусский портал в Казахстане

«Славянскае братэрства»: зводны батальён адпрацаваў пераправу праз Дунай



Пераправу праз Дунай адпрацаваў зводны батальён Беларусі, Расіі і Сербіі – гэта частка маштабных вучэнняў «Славянскае братэрства».

Вайскоўцы выкарысталі пантонныя паромы, спецыяльныя гусенічныя транспарцёры, а таксама катэры рачной флатыліі сербскай арміі, каб перакінуць на іншы бераг жывую сілу і тэхніку.

Адна з галоўных задач кааліцыі на ўзбярэжжы – блакіроўка раёну незаконных узброеных фарміраванняў.

У саюзных манеўрах удзельнічаюць каля шасцісот вайскоўцаў. 

Тэлеканал АНТ, 19 чэрвеня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/193/48467
Текущая дата: 06.07.2024