Экс-кіраўнік канцэрна Nissan Карлас Гон пакінуў будынак, дзе ўтрымліваўся пад хатнім арыштам, у скрынцы для музычных інструментаў.
Адзначаецца, што ў дом у Токіа, дзе знаходзіўся Гон, прыйшла група работнікаў з "прыватнай ваеннай кампаніі" пад выглядам музыкаў, якія і вынеслі Гона ў чахле. Супрацоўнікі бяспекі нічога не западозрылі.
Далей Гон пакінуў Японію на прыватным самалёце.
МЗС Лівана афіцыйна пацвердзіў знаходжанне Гона ў краіне і заявіў, што не валодае падрабязнасцямі таго, як яму ўдалося пакінуць Японію.
Звязда, 1 студзеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/195/51121
Текущая дата: 17.11.2024