Самалёт кіраўніка дзяржавы зрабіў пасадку ў Міжнародным аэрапорце Манас у Бішкеку.
Афіцыйныя мерапрыемствы саміту запланаваны на 28 лістапада ў дзяржаўнай рэзідэнцыі "Ала-Арча", аднак у лідараў краін ёсць магчымасць для сустрэчы напярэдадні ў час нефармальнай вячэры ад імя Прэзідэнта Кыргызстана ў гонар кіраўнікоў дзяржаў АДКБ.
У Бішкеку адбылося сумеснае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі арганізацыі, у ходзе якога абмеркаваны амаль два дзясяткі пытанняў, большасць з якіх выносіцца на сесію Савета калектыўнай бяспекі (СКБ) з удзелам лідараў краін.
Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка на сесіі СКБ абазначыць пазіцыю і асноўныя прапановы беларускага боку па развіцці і ўмацаванні міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі ў розных яе сегментах.
Пытанні парадку дня спачатку будуць разгледжаны ў вузкім складзе, а затым у фармаце пленарнага пасяджэння з удзелам кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў, міністэрстваў абароны, сакратароў саветаў бяспекі.
Па выніках сесіі СКБ плануецца падпісаць шэраг дакументаў. Традыцыйна на палях саміту кіраўнік беларускай дзяржавы правядзе сустрэчы і перагаворы з замежнымі калегамі.
Як інфармуе сайт АДКБ, на парадку дня саміту - абмеркаванне праблем міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, пытанні ўмацавання таджыкска-афганскай граніцы, узаемадзеянне з ААН па рэалізацыі Глабальнай контртэрарыстычнай стратэгіі і каардынацыя знешнепалітычнай дзейнасці дзяржаў - членаў АДКБ, развіццё ваеннага патэнцыялу арганізацыі і ўдасканаленне механізмаў процідзеяння выклікам і пагрозам, у тым ліку ў сферы інфармацыйнай бяспекі, а таксама мерапрыемствы па святкаванні 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Плануецца прыняцце заявы СКБ аб удасканаленні ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва для ўмацавання міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.
Як чакаецца, будзе падпісаны План калектыўных дзеянняў дзяржаў - членаў АДКБ па рэалізацыі Глабальнай контртэрарыстычнай стратэгіі ААН на 2019-2021 гады, які прадугледжвае цеснае ўзаемадзеянне ва ўдасканаленні ўсёй сістэмы процідзеяння тэрарыстычным выклікам і пагрозам. Ён быў распрацаваны зыходзячы з прынцыповай пазіцыі АДКБ па фарміраванні шырокай міжнароднай антытэрарыстычнай кааліцыі.
У парадак дня ўключаны праект рашэння аб пераліку дадатковых мер, накіраваных на зніжэнне напружанасці ў таджыкска-афганскім прыграніччы.
Плануецца таксама прыняцце рашэнняў СКБ, якія датычацца ўнясення змяненняў у нарматыўныя прававыя акты АДКБ, у Палажэнне аб Савеце калектыўнай бяспекі АДКБ, у Правілы працэдуры органаў АДКБ.
На разгляд будуць вынесены пытанні далейшага ўдасканалення ваеннага складніка арганізацыі, у прыватнасці праект Палажэння аб парадку падрыхтоўкі і правядзення сумесных вучэнняў у фармаце АДКБ.
Будзе разгледжаны і вынесены на падпісанне праект рашэння, які прадугледжвае ўнясенне змяненняў у Палажэнне аб аперацыі пастаяннага дзеяння дзяржаў - членаў АДКБ па процідзеянні злачынствам у сферы інфармацыйных тэхналогій (аперацыя "ПРОКСІ").
На пасяджэнні СКБ таксама плануецца зацвердзіць План мерапрыемстваў па святкаванні 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.Плануецца, што старшынства ў АДКБ на наступны міжсесіённы перыяд у 2019-2020 гадах пяройдзе Расіі.
З 1 студзеня 2020 года пасаду генеральнага сакратара АДКБ зойме прадстаўнік Беларусі Станіслаў Зась, які цяпер з`яўляецца дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі. Раней яго кандыдатура была падтрымана ўсімі членамі СКБ.
Варта адзначыць, што супрацоўніцтва ў пытаннях забеспячэння і ўмацавання бяспекі ў фармаце АДКБ ажыццяўляецца па шэрагу напрамкаў - у палітычнай сферы, па лініі парламенцкай дзейнасці, у ваеннай і ваенна-тэхнічнай сферах, у справе процідзеяння тэрарызму і экстрэмізму, барацьбы з незаконным абаротам наркотыкаў, нелегальнай міграцыяй, у сферах інфармацыйнай бяспекі, папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.
27 лістапада 2019, Бішкек
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/196/50698
Текущая дата: 17.11.2024