Белорусский портал в Казахстане

У адным з рэстаранаў Гётэборга ўчынілі бойку каля ста чалавек



Каля ста чалавек сталі ўдзельнікамі масавай бойкі ў шведскім Гётэборгу, паведаміла выданне Expressen.

Інцыдэнт здарыўся ў адным з рэстаранаў у цэнтры Гётэборга. Па паведамленні мясцовай паліцыі, завадатарамі беспарадкаў сталі пяцёра наведвальнікаў установы. Для ліквідацыі здарэння прыбылі адразу 12 аўтамабіляў праваахоўнікаў. Падчас бойкі раненні атрымалі ахоўнікі рэстарана.

Прычыны самай масавай бойкі ў гісторыі Швецыі пакуль не называюцца.

Некалькімі гадзінамі раней адбылася бойка з удзелам 90 чалавек у шведскім Нючапінгу, у выніку якой два чалавекі былі дастаўлены ў медыцынскія ўстановы.

Звязда, 3 сакавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/197/47002
Текущая дата: 03.07.2024