Белорусский портал в Казахстане

Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась 4 лістапада ў Брэсце сустрэўся з дзяржаўным сакратаром, кіраўніком Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Паўлам Солахам



Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным сакратарыяце Савета бяспекі.

На перагаворах абмеркаваны праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, а таксама актуальныя пытанні беларуска-польскага ўзаемадзеяння ў гэтай сферы. Бакі закранулі бягучае становішча ў сферах кантролю над узбраеннямі і ўмацавання мер даверу і бяспекі.

4 лістапада 2019, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/197/50484
Текущая дата: 17.11.2024