Белорусский портал в Казахстане

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка 23-24 верасня прыме ўдзел у IV нарадзе спікераў парламентаў краін Еўразіі, якая пройдзе ў Нур-Султане па тэме "Вялікая Еўразія: Дыялог. Давер. Партнёрства"



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе.

Уладзімір Андрэйчанка выступіць на пленарным пасяджэнні, а таксама правядзе двухбаковыя сустрэчы, на якіх раскажа аб пазіцыі Беларусі па пытаннях парадку дня нарады і развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, адзначылі ў прэс-службе.

Аб сваім удзеле ў нарадзе заявілі парламенты 59 дзяржаў, у тым ліку 47 - на ўзроўні спікераў і віцэ-спікераў, і 13 міжнародных і міжпарламенцкіх арганізацый.

"Мерапрыемства накіравана на наладжванне прамога шматбаковага дыялогу паміж заканадаўчымі органамі дзяржаў Еўропы і Азіі, а таксама паміж міжнароднымі і міжпарламенцкімі арганізацыямі ў мэтах забеспячэння плённага супрацоўніцтва краін Еўразіі", - дадалі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

20 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/2/49866
Текущая дата: 03.05.2024