Белорусский портал в Казахстане

Мінск становіцца брэндам, звязаным са стабільнасцю і мірам



Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Арменіі Армен Саркісян.

"Слова "Мінск" становіцца міжнародным брэндам, які звязаны са стабільнасцю і мірам", - сказаў Армен Саркісян.

Прэзідэнт Арменіі нагадаў, што група АБСЕ па Нагорным Карабаху мае якраз назву Мінскай. Ён выказаў надзею, што настане той дзень, калі будзе канчаткова ўрэгуляваны гэты канфлікт, а неабходныя дакументы падпісаны ў беларускай сталіцы.

Армен Саркісян адзначыў зусім не выпадковым той факт, што сустрэча Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі праходзіла менавіта ў Мінску. "Яна была абсалютна ўдалай, закранула многія праблемы і задачы, якія стаяць перад Еўропай, Азіяй", - сказаў ён.

Сустрэча Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы праходзіць у Мінску з 30 кастрычніка па 1 лістапада.

БЕЛТА, 1 лістапада 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/201/45667
Текущая дата: 01.07.2024