Белорусский портал в Казахстане

У Вялікабрытаніі прапанавалі павялічыць пенсійны ўзрост да 75 гадоў



Пра гэта паведамляе брытанскае выданне The Independent.

Незалежны даследчы цэнтр Centre for Social Justice (CSJ) прапанаваў павялічыць пенсійны ўзрост у Вялікабрытаніі да 75 гадоў.

Згодна з апошняй справаздачай даследчага цэнтра, такое рашэнне будзе садзейнічаць росту эканомікі краіны. Арганізацыя прапануе да 2028 года павялічыць пенсійны ўзрост да 70 гадоў, а да 2035 года - да 75.

Пры гэтым у 2017 годзе ўрад аб`явіў аб планах павелічэння пенсійнага ўзросту да 68 гадоў паміж 2037 і 2039 гадамі. У дакуменце таксама гаворыцца аб тым, што больш доўгая работа будзе садзейнічаць паляпшэнню здароўя і дабрабыту пажылых работнікаў, павелічэнню накапленняў і забеспячэнню паўнацэннага функцыянавання дзяржаўных службаў для ўсіх.

Акрамя таго, такое рашэнне зможа палепшыць медыцынскую падтрымку, забяспечыць пашыраны доступ да гібкай работы і прадаставіць шырокія магчымасці для навучання. Павялічваючы пенсійны ўзрост, урад хоча дапамагчы людзям заставацца на аплатнай рабоце, а таксама прымаць абгрунтаваныя доўгатэрміновыя фінансавыя рашэнні.

19 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/201/49303
Текущая дата: 17.11.2024