Белорусский портал в Казахстане

Мінскія ратавальнікі занялі першае месца на спаборніцтвах у Польшчы



Аб гэтым паведамілі ў МНС.

Беларуская каманда, у якую ўвайшлі работнікі Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, атрымала перамогу на IX Міжнародных спаборніцтвах Firefighter Combat Challenge ("Мацнейшы пажарны ратавальнік") у Польшчы. 

Мінскія ратавальнік занялі першае месца ў агульнакамандным заліку. На другім і трэцім месцах - калегі з Польшчы і Украіны адпаведна.

"Пераможцы і прызёры спаборніцтваў вызначаліся ў наступных намінацыях: камандны залік (сума часу лепшых 3 індывідуальных рэзультатаў), асабісты залік у мужчын і жанчын, тандэм (мужчыны), тандэм-мікс (мужчыны-жанчыны), камандная эстафета", - расказалі ў МНС.

У Firefighter Сombat Сhallenge прымалі ўдзел больш за 120 чалавек, якія прадстаўлялі 22 каманды аварыйна-выратавальных ведамстваў, у тым ліку з Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Чэхіі, ФРГ.

Спаборніцтвы прайшлі 16-17 жніўня ў горадзе Калобжаг. У МНС адзначылі, што ўпершыню ў гісторыі, а Firefighter Сombat Сhallenge праводзіцца з сярэдзіны 80-х гадоў мінулага стагоддзя, першынство праводзілася на пясчаным пляжы, што стала нечаканасцю для спартсменаў.

20 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/201/49323
Текущая дата: 17.11.2024