Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў-членаў ШАС пачалася ў дзяржрэзідэнцыі "Ала-Арча" ў Бішкеку, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Кыргызстана.
Саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва праходзіць у дзяржрэзідэнцыі "Ала-Арча" ў сталіцы Кыргызстана Бішкеку
Пасля сумеснай фотасесіі, кіраўнікі дэлегацый адправіліся на пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў удзельнікаў ШАС у вузкім складзе.
У закрытым рэжыме бакі плануюць абмеркаваць супрацоўніцтва ў рамках арганізацыі і важныя пытанні міжнароднага парадку, у тым ліку становішча ў Афганістане і Сірыі.
На саміт прыехалі кіраўнікі ўсіх краін удзельніц: Расіі, Кіргізіі, Кітая, Казахстана, Таджыкістана, Узбекістана, Індыі і Пакістана.
Затым плануецца пасяджэнне ў пашыраным складзе. Да ўдзельнікаў далучацца краіны-назіральнікі - Афганістан, Беларусь, Іран і Манголія, а таксама шэраг кіраўнікоў міжнародных структур, у тым ліку намеснік генеральнага сакратара ААН, старшыня Выканкама СНД, выконваючы абавязкі генеральнага сакратара АДКБ.
Аляксандр Лукашэнка як кіраўнік дзяржавы - назіральніка пры ШАС, выступіць на пасяджэнні савета ў пашыраным складзе. Плануецца, што акрэсліць пазіцыю Беларусі па актуальнай міжнароднай тэматыцы і далейшаму развіццю супрацоўніцтва ў рамках гэтага інтэграцыйнага аб`яднання.
Шэраг двухбаковых сустрэч кіраўнікоў дзяржаў плануецца таксама на палях саміту.
Па выніках саміту плануецца падпісанне Бішкекскай дэкларацыі, у якой будуць адлюстраваны ўзгодненыя падыходы да далейшага развіцця дзейнасці ШАС.
Плануецца, што, акрамя дэкларацыі, удзельнікі саміту падпішуць каля 20 дакументаў, у тым ліку - у сферы бяспекі, эканомікі і культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва краін арганізацыі.
Мінск, 14 чэрвеня 2019
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/204/48374
Текущая дата: 17.11.2024