З тэрыторыі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Званец" у літоўскі рэзерват "Жувінтас" пераселяць 50 птушанят вяртлявай чарацянкі, паведамілі менеджары праекта ПРААН-ГЭФ "Ветландс".
Мерапрыемства па кіраванні папуляцыямі вяртлявай чарацянкі рэалізуецца па праграме Life, якая фінансуецца Еўрапейскім саюзам.
Транслакацыя (перасяленне) птушанят гэтага віду з беларускага балота "Званец" у літоўскі рэзерват "Жувінтас" для захавання сусветнай папуляцыі вяртлявай чарацянкі - адзін з вынікаў сумеснай дзейнасці праекта "Стварэнне сеткі ключавых месцапражыванняў для забеспячэння доўгатэрміновага спрыяльнага ахоўнага статусу вяртлявай чарацянкі ў Літве" і праекта "Ветландс".
Беларуская экспедыцыя арнітолагаў і валанцёраў прыбыла ў "Званец" 29 мая. У задачы групы ўваходзілі пошук на балоце гнёздаў вяртлявай чарацянкі, узяцце птушанят і іх утрыманне да перавозкі.
"Гэта вельмі карпатлівая работа. Бывае, на пошукі аднаго гнязда можа спатрэбіцца цэлы дзень. Птушанят бяруць зусім маленькімі - ва ўзросце 6-8 дзён з масай каля 8 г. Праз кожныя 10-12 хвілін іх трэба карміць. Харчуюцца яны казуркамі, адлоў якіх таксама ўваходзіць у нашы абавязкі", - расказаў дырэктар заказніка Віталь Шкапіч.
Чакаецца, што на новае месца жыхарства падрослыя птушаняты вяртлявай чарацянкі адправяцца ўжо сёння. Беларускія навукоўцы перададуць птушак літоўскім калегам, якія прыбылі напярэдадні ў заказнік. На ўсіх 50 птушанят аформлены спецыяльныя "загранпашпарты" (неабходныя мытныя дакументы).
У ліпені каардынатары праекта "Ветландс" плануюць паездку ў рэзерват "Жувінтас", дзе будзе праходзіць наступны этап транслакацыі: перавод птушак у авіярыі, кальцаванне, далейшы выпуск у дзікую прыроду.
Унікальны метад аднаўлення гнездавой групоўкі вяртлявай чарацянкі ўпершыню быў апрабаваны ў маі мінулага года. Тады з заказніка "Званец" у рэзерват "Жувінтас" таксама былі адабраны і пераселены 50 птушанят.
Досвед быў прызнаны паспяховым: птушаняты прыжыліся на новым месцы і былі выпушчаны ў прыродныя месцы пражывання. Многія з акальцаваных птушак пасля зімоўкі вярнуліся ў рэзерват.
Заказнік "Званец" з`яўляецца найбуйнейшым у Еўропе нізінным асаковым балотам і належыць да ключавых месцапражыванняў для найбуйнейшай папуляцыі вяртлявай чарацянкі: на гэтай тэрыторыі гняздзяцца каля 27 працэнтаў глабальнай колькасці віду. У цэлым у Беларусі гняздзіцца каля 43 працэнтаў сусветнай папуляцыі вяртлявай чарацянкі.
14 чэрвеня 2019, Брэст
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/204/48380
Текущая дата: 17.11.2024