Такое рашэнне вынес Камітэт Нацыянальнага савета Славакіі па выключэнні канфлікту інтарэсаў на дзяржаўных пасадах, паведамляе Славацкае радыё.
Дзеючы прэзідэнт Славакіі, доларавы мільянер Андрэй Кіска аштрафаваны на тры месячныя аклады за тое, што ўтаіў факт фінансавання сваёй перадвыбарнай кампаніі ў 2014 годзе са сродкаў прыналежнай яму кампаніі KTAG.
Паколькі штомесячны аклад кіраўніка дзяржавы складае 13 тыс. еўра, прэзідэнт павінен заплаціць у бюджэт 39 тыс. еўра. Ён аспрэчвае рашэнне парламенцкага камітэта і мае намер вынесці пытанне на разгляд Канстытуцыйнага суда.
Андрэй Кіска ўступіў на пасаду прэзідэнта 15 чэрвеня 2014 года і адразу ж адмовіўся ад акладу, пералічваючы яго бедным славацкім сем`ям. Праз месяц прэзідэнцкія паўнамоцтвы пяройдуць да адваката са славацкага горада Пезінак Зузаны Чапутавай, якая перамагла ў сакавіку на прэзідэнцкіх выбарах.
15 мая 2019, Мінск
БЕЛТА
15 мая 2019, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/205/48038
Текущая дата: 17.11.2024