Белорусский портал в Казахстане

З-за ўспышкі адру ў Нью-Ёрку аб`яўлена надзвычайнае становішча



Надзвычайнае становішча ў галіне аховы здароўя аб`яўлена ў амерыканскім Нью-Ёрку з-за ўспышкі адру, якая стала самай вялікай за апошнія дзесяцігоддзі.

Адпаведнае рашэнне прыняў мэр Нью-Ёрка Біл дэ Блазіа, пасля таго як меры ўлад па стымуляванні вакцынацыі насельніцтва аказаліся безвыніковымі.

Асобую трывогу выклікае раён Бруклін, дзе пражываюць артадаксальныя яўрэйскія абшчыны, у якіх не прынята прышчэпліваць дзяцей супраць адру.

Растлумачальная работа і ўвядзенне забароны на наведванне школ непрышчэпленымі вучнямі не прынеслі жаданага эфекту. Ва ўмовах надзвычайнага становішча ўлады могуць патрабаваць абавязковай вакцынацыі і ў выпадку адмовы накладаць на парушальнікаў штрафы ў памеры $1 тыс.

Каб забяспечыць выкананне правіл, па меры з`яўлення новых выпадкаў захворвання на адзёр прадстаўнікі сістэмы аховы здароўя будуць правяраць запісы аб вакцынацыі любых асоб, якія былі ў кантакце з інфіцыраванымі.

На гэты момант у Нью-Ёрку зафіксавана 285 выпадкаў заражэння адром, 21 пацыенту спатрэбілася шпіталізацыя. Па ўсёй краіне было зарэгістравана 465 выпадкаў захворвання з пачатку 2019 года, прычым 78 з іх былі адзначаны за апошні тыдзень.

У сакавіку ў акрузе Рокленд (штат Нью-Ёрк) непрышчэпленым дзецям забаранілі наведваць грамадскія месцы на працягу 30 дзён. Аднак на мінулым тыдні рашэннем суда дзеянне пастановы было часова прыпынена.

10 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/206/47529
Текущая дата: 17.11.2024