Белорусский портал в Казахстане

Расійска-беларускія вучэнні "Захад-2017" не пагражаюць непасрэдна ніводнай з краін НАТА



Аб гэтым заявіў генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг напярэдадні ў Эстоніі.

"Мы будзем уважліва сачыць за ходам вучэнняў і мы на варце, хоць і захоўваем спакой, паколькі не бачым непасрэднай пагрозы ніводнаму з саюзнікаў НАТА", - сказаў ён.

Раней 6 верасня Енс Столтэнберг заявіў, што НАТА накіруе трох наглядальнікаў на вучэнні "Захад-2017". Пры гэтым ён заклікаў да большага ўзроўню транспарэнтнасці гэтых манеўраў.

Генеральны сакратар прыбыў 5 верасня з візітам у Талін для ўдзелу ў рабоце нефармальнага саміту міністраў абароны і замежных спраў Еўрасаюза, які прадоўжыцца да 8 верасня.

7 верасня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/208/40672
Текущая дата: 02.06.2024