Белорусский портал в Казахстане

Выбух у Кіеве: два чалавекі загінулі



Два чалавекі загінулі ў выніку выбуху каля тэлеканала "Эспрэса" ў Кіеве. Выбух прыгрымеў позна вечарам 25 кастрычніка.

Па некаторых даных, узарваўся матацыкл, які быў прыпаркаваны ля ўвахода ў рэдакцыю тэлеканала. Раней паведамлялася аб адной ахвяры і чатырох пацярпелых. Сярод параненых дэпутат Ігар Масійчук, а таксама палітолаг Віталь Бала.

Выбух у Кіеве расследуюць як тэракт, паведаміў у "Фэйсбуку" саветнік міністра ўнутраных спраў Заран Шкірак.

26 кастрычніка 2017, Кіеў
БЕЛТА - УКРІНФАРМ

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/208/40944
Текущая дата: 02.06.2024