Белорусский портал в Казахстане

Украіна выйшла з трох пагадненняў у рамках СНД



Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінэканамразвіцця краіны.

"23 студзеня па ініцыятыве Мінэканамразвіцця кабінет міністраў Украіны прыняў рашэнне аб спыненні для Украіны дзеяння трох пагадненняў па эканамічным супрацоўніцтве, заключаных у рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Гэта пагадненне аб міждзяржаўным абмене эканамічнай інфармацыяй, пагадненне аб абмене інфармацыяй у галіне знешнеэканамічнай дзейнасці і пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне знешнеэканамічнай дзейнасці", - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што Мінэканамразвіцця распрацавала праект адпаведнай пастановы ў мэтах выканання ўказа прэзідэнта Украіны "Аб рашэнні Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ад 2 мая 2018 года "Аб прыпыненні дзеяння для Украіны асобных міжнародных дагавораў, заключаных у рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў".

Раней Украіна выйшла з пагаднення аб развіцці выставачна-кірмашовай дзейнасці ў рамках СНД.

23 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/208/46677
Текущая дата: 17.11.2024