Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Беларусь прапануе распрацаваць усёабдымную і доўгатэрміновую стратэгію сістэмы ААН для краін з сярэднім узроўнем даходу. Гэту прапанову агучыў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў на пасяджэнні высокага ўзроўню Генеральнай Асамблеі Арганізацыі ў штаб-кватэры ў Нью-Ёрку.
Сустрэча была прысвечана абмеркаванню праблем, з якімі сутыкаюцца краіны з сярэднім узроўнем даходу пры рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года.
Мерапрыемства такога ўзроўню па гэтай тэматыцы праводзіцца ў ААН упершыню. Ініцыятыва склікання пасяджэння належыць беларускаму боку.
Прадстаўнік Беларусі ў якасці намесніка старшыні Эканамічнага і Сацыяльнага Савета ААН выступіў на цырымоніі адкрыцця, адзначыўшы ролю краін з сярэднім узроўнем даходу ў глабальных умовах па дасягненни Мэт устойлівага развіцця, а таксама работу Савета па падтрымцы гэтых краін у выкананні Парадку дня да 2030 года.
Валянцін Рыбакоў падкрэсліў важнасць прызнання і падтрымкі гэтай катэгорыі краін з боку сістэмы развіцця ААН, ён таксама зрабіў шэраг заўваг і прапаноў адносна дзейнасці Арганізацыі ў гэтай катэгорыі дзяржаў.
Беларускі дыпламат, у прыватнасці, выказаўся за распрацоўку ўсёабдымнай і доўгатэрміновай стратэгіі сістэмы ААН для краін з сярэднім узроўнем даходу і ў якасці важнага кроку ў гэтым напрамку назваў стратэгічную аснову для партнёрства з гэтымі дзяржавамі, падрыхтаваную генеральным дырэктарам Арганізацыі па прамысловым развіцці.
Прадстаўнік Беларусі падкрэсліў таксама неабходнасць распрацоўкі больш дэталізаванай класіфікацыі гэтай катэгорыі краін, якая выходзіла б за рамкі крытэрыю даходу на душу насельніцтва і ўлічвала б спецыфічныя праблемы гэтых краін у галіне развіцця. У сувязі з гэтым Валянцін Рыбакоў прапанаваў камітэту па палітыцы ў галіне развіцця Эканамічнага і Сацыяльнага Савета ААН падключыцца да распрацоўкі шматмерных паказчыкаў для ацэнкі прагрэсу развіцця ў краінах з сярэднім узроўнем даходу.
6 снежня 2018, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/211/45887
Текущая дата: 17.11.2024