Белорусский портал в Казахстане

Навукоўцы прызналі эфектыўнасць новай вакцыны ад ліхаманкі Эбола



Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) правяла клінічныя выпрабаванні новай вакцыны ад ліхаманкі Эбола ў Гвінеі. Навукоўцы называюць вынікі тэстаў цудоўнымі.

Згодна з вынікамі выпрабаванняў, апублікаваных у медыцынскім выданні Lancet, у 6000 пацыентаў, якія атрымалі вакцыну, сімптомы віруса зніклі на працягу 10 дзён.

Як адзначае дырэктар медыцынскага даследчага інстытута Wellcome Trust Джэрэмі Фарара, калі б вакцына была даступная да пачатку эпідэміі Эболы, то тысячы жыццяў маглі б быць выратаваны.

Звязда, 24 снежня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/214/38143
Текущая дата: 19.05.2024