Белорусский портал в Казахстане

Пасольства Беларусі ў Швецыі рэкамендуе беларусам пазбягаць месцаў дэманстрацый у Стакгольме



Адпаведная інфармацыя апублікавана на сайце дыпмісі.

Пасольства Беларусі ў Швецыі рэкамендуе беларускім грамадзянам пазбягаць 25 жніўня месцаў дэманстрацый у Стакгольме з-за магчымых беспарадкаў.

Паводле інфармацыі пасольства, праварадыкальны Скандынаўскі рух супраціўлення атрымаў ад улад дазвол правесці 25 жніўня ў Стакгольме дэманстрацыю.

"Збор удзельнікаў пройдзе ў парку Kungsholmstorg, пасля чаго яны пройдуць па ўстаноўленым маршруце ў раён Кунгсхольмен, - удакладнілі ў дыпмісіі. - Дазвол атрыманы на ўдзел ад 50 да 3 тыс. чалавек".

Аднак, паводле звестак СМІ, аб гатоўнасці прыняць удзел у вулічнай акцыі ў сацыяльных сетках заявілі амаль 2 тыс. грамадзян, яшчэ 7,5 тыс. выказалі зацікаўленасць.

У гэты ж дзень у Стакгольме на плошчы Norra Bantorget на дэманстрацыю збярэцца Рэвалюцыйны камуністычны саюз моладзі.

"З улікам магчымых беспарадкаў раім грамадзянам пазбягаць месцаў правядзення вулічных акцый", - адзначылі ў пасольстве.

24 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/214/44652
Текущая дата: 17.11.2024