Белорусский портал в Казахстане

Шаўкат Мірзіяеў уступіў на пасаду прэзідэнта Узбекістана



Выбраны прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіяеў уступіў на пасаду кіраўніка рэспублікі.

Цырымонія інаўгурацыі ўзбекскага лідара адбылася на сумесным пасяджэнні верхняй і ніжняй палат парламента.

Нававыбраны прэзідэнт даў клятву верна служыць народу Узбекістана, строга прытрымлівацца Канстытуцыі і законаў рэспублікі, гарантаваць правы і свабоды грамадзян, а таксама "добрасумленна выконваць ускладзеныя на прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан абавязкі".

Шаўкат Мірзіяеў перамог на прэзідэнцкіх выбарах 4 снежня з рэзультатам 88,61 працэнта.

14 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/215/37986
Текущая дата: 17.05.2024