Белорусский портал в Казахстане

Лукашэнка: Мы ўвайшлі ў эпоху працяглай нестабільнасці



"Чалавецтва, на жаль, знаходзіцца на раздарожжы. Мы ўвайшлі ў эпоху нявызначанасці, непрадказальнасці і зноў жа, на жаль, я думаю, працяглай нестабільнасці", — заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 24 красавіка са штогадовым пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнага сходу.

"На планеце больш няма месца, дзе можна схавацца, адгарадзіцца і збоку назіраць за тым, што адбываецца, — лічыць афіцыйны лідар. — Бяспека стала адчувальнай з`явай. Сёння асабліва востра адчуваецца, як лёгка яе страціць і якіх неймаверных намаганняў каштуе яе захаваць".

Паводле слоў Лукашэнкі, абвастраецца барацьба за месца ў сусветнай іерархіі. Стратэгічнае саперніцтва, канкурэнцыя паміж дзяржавамі сталі "штодзённымі з`явамі — усё, што суправаджаецца ростам напружанасці і канфрантацыі, якія ўжо пачынаюць проста зашкальваць".

"Мы бачым жорсткае лабіраванне, парой насаджэнне ўласнай эканамічнай і палітычнай выгады, непрыхаваную варожасць да апанентаў. Нацыянальны эгаізм, грэбаванне інтарэсамі сваіх партнёраў і нават саюзнікаў, эгацэнтрызм, знявага міжнародных нормаў становяцца неад`емнай часткай палітыкі вядучых сусветных гульцоў", — заявіў беларускі кіраўнік.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 24 красавіка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/218/43229
Текущая дата: 17.11.2024