Белорусский портал в Казахстане

Рэжым надзвычайнага становішча ў Турцыі прадоўжаны на 90 дзён



Аб гэтым паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на віцэ-прэм`ера краіны Нумана Куртулмуша.

Паводле слоў віцэ-прэм`ера, сёння на пасяджэнні ўрада Турцыі было прынята рашэнне аб прадаўжэнні рэжыму надзвычайнага становішча ў краіне яшчэ на 90 дзён, пачынаючы з 19 кастрычніка.

Рэжым надзвычайнага становішча быў аб`яўлены ў Турцыі пасля спробы ваеннага перавароту ў ноч на 16 ліпеня.

3 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/219/37156
Текущая дата: 20.05.2024