Белорусский портал в Казахстане

Больш за 170 тыс. мігрантаў прыбылі ў 2017 годзе ў Еўропу па Міжземным моры



Колькасць мігрантаў і бежанцаў, якія прыбылі ў 2017 годзе ў Еўропу па Міжземным моры, перасягнула 171 тыс., больш за 3 тыс. загінулі ў дарозе. Такія лічбы ў Жэневе прывяла Міжнародная арганізацыя па міграцыі (МАМ).

"У 2017 годзе ў Еўропу па моры прыбылі 171 635 мігрантаў і бежанцаў", - адзначыў на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МАМ Джоэл Мілман, растлумачыўшы, што размова ідзе аб папярэдніх даных.

Звыш 119 тыс. прыняла Італія, больш за 29 тыс. - Грэцыя, прыкладна 21 тыс. - Іспанія і амаль 1 тыс. - Кіпр. У 2016 годзе колькасць прыбыўшых перавышала 363 тыс. чалавек.

У Міжземным моры з 1 студзеня па 20 снежня 2017 года загінулі 3116 чалавек (на працягу 2016-га было зарэгістравана 5143 загінулыя).

Маршрут з Афрыкі ў Італію ў 2017 годзе заставаўся самым небяспечным у параўнанні з іншымі міграцыйнымі шляхамі. Усяго за мінулыя 12 месяцаў у свеце загінулі 5376 мігрантаў і бежанцаў.

Акрамя Міжземнага мора, асабліва шмат ахвяр зарэгістравана ў Паўночнай Афрыцы, у раёнах Афрыкі на поўдзень ад Сахары, на шляху з Мексікі ў ЗША, у Паўднёва-Усходняй Азіі і на Блізкім Усходзе.

5 студзеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/221/42030
Текущая дата: 18.11.2024