Белорусский портал в Казахстане

Амбразевіч выбраны віцэ-старшынёй нарады ўдзельнікаў Пратакола па выбухованебяспечных перажытках вайны



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Аддзяленні ААН у Жэневе Юрый Амбразевіч выбраны віцэ-старшынёй 12-й нарады дзяржаў - удзельніц Пратакола V да Канвенцыі аб забароне або абмежаванні прымянення канкрэтных відаў звычайнай зброі, якія могуць лічыцца наносячымі празмерныя пашкоджанні або маючымі невыбіральнае дзеянне (КНЗ) ад Усходне-еўрапейскай групы дзяржаў.

"Выбранне прадстаўніка Беларусі з`яўляецца сведчаннем міжнароднага прызнання аўтарытэту нашай краіны як актыўнага і паслядоўнага прыхільніка пабудовы больш бяспечнага свету", - падкрэслілі ў прэс-службе МЗС.

12-я нарада дзяржаў - удзельніц Пратакола V да КНЗ пройдзе ў Жэневе (Швейцарыя) у чацвёртым квартале 2018 года.

Пратакол V да КНЗ, прыняты 28 лістапада 2003 года, датычыцца постканфліктнага абясшкоджвання "выбухованебяспечных перажыткаў вайны" - неразарваўшыхся і пакінутых выбухованебяспечных боепрыпасаў.

Пратаколам прадугледжваюцца абавязкі дзяржаў-удзельніц па размініраванні або знішчэнні "выбухованебяспечных перажыткаў вайны".

Пратакол таксама патрабуе прыняцця мер для аховы грамадзянскага насельніцтва ад уздзеяння неразарваўшыхся і пакінутых выбухованебяспечных боепрыпасаў. Удзельнікамі Пратакола V з`яўляюцца 93 дзяржавы.

20 лістапада 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/224/41240
Текущая дата: 18.11.2024