Белорусский портал в Казахстане

У Растове-на-Доне гараць больш за 25 жылых дамоў, ёсьць пацярпелыя



У расейскім Растове-на-Доне пры пажары ў прыватным сэктары пацярпелі тры чалавекі, цяпер яны знаходзяцца ў шпіталі.

Паводле апошніх дадзеных, гараць больш за 25 дамоў, эвакуаваныя каля 600 чалавек. Пажару прысвоена чацьвёртая зь пяці катэгорыя складанасьці. Паведамляецца, што на месцы ўзгараньня адбыўся магутны выбух газу.

У Растоўскай вобласьці ўжо амаль тыдзень працягваюцца лясныя пажары, іх плошча дасягнула 50 квадратных кілямэтраў. З агнём змагаюцца больш за 1000 ратавальнікаў. Мясцовым жыхарам раней рэкамэндавалі падрыхтавацца да эвакуацыі, аднак пазьней у МНС Расеі заявілі, што пагрозы пашырэньня агню на населеныя пункты няма.

Радыё Свабода, 21 жніўня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/225/40474
Текущая дата: 18.11.2024