Белорусский портал в Казахстане

У Мінску абмяркоўваюць пытанні беларуска-польскага ваеннага супрацоўніцтва



5—6 мая ў Беларусі знаходзіцца дэлегацыя Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы на чале з дырэктарам дэпартамента ваенных замежных спраў палкоўнікам Томашам Кавалікам.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі, у межах візіту адбудуцца кансультацыі па пытаннях планавання двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва.

Бакі абмяркуюць і ўзгодняць сумесныя мерапрыемствы на найбліжэйшую перспектыву, а таксама абмяняюцца думкамі па пытаннях далейшага развіцця ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 5 мая 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/226/35405
Текущая дата: 19.05.2024