Белорусский портал в Казахстане

Насельніцтва Зямлі павялічылася да 7,4 млрд чалавек



Такія даныя прыведзены ў дакладзе Фонду ААН у галіне народанасельніцтва.

Насельніцтва Зямлі павялічылася да 7,4 млрд чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы. Як сведчаць апошнія даныя ААН, цяпер у свеце жывуць 7,433 млрд чалавек.

На працягу апошняга года колькасць людзей на Зямлі вырасла на 80,8 млн, або на 1,1 працэнта: у 2015 годзе яна складала 7,349 млрд чалавек.

У дакуменце адзначана, што 26 працэнтаў сусветнага насельніцтва складаюць дзеці і падлеткі да 14 гадоў. Самай слабаабароненай катэгорыяй прызнаны дзяўчынкі да 10 гадоў.

2 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/233/37839
Текущая дата: 18.11.2024