Пра гэта паведаміў начальнік дзяржаўнай пагранічнай аховы Латвіі Нормунд Гарбарс.
"У бюджэце наступнага года прадугледжаны сродкі на распрацоўку праекта ўладкавання прыгранічнай паласы на мяжы Латвіі і Беларусі", — цытуюць Гарбарса латвійскія СМІ.
Работы па ўладкаванні прымежнай паласы паміж Латвіяй і Беларуссю могуць пачацца не раней чым праз год, дадаў ён.
Як раней паведамлялася, гэтай вясной на латвійска-расійскай мяжы былі пабудаваныя першыя тры кіламетры плота мінімальнай вышынёй 2,70 метра; усяго планавалася пабудаваць 92 км плота на асобных участках мяжы.
Нагадаем, у кастрычніку 2015 года прэм`ер-міністр Латвіі Лаймдота Страуюма у інтэрв`ю Латвійскаму тэлебачанню заявіла, што для барацьбы з нелегальнай міграцыяй на мяжы з Беларуссю можа быць пабудавана загарода. Паводле яе слоў, колькасць выпадкаў незаконнага пранікнення на тэрыторыю Латвіі праз беларускую мяжу ў апошні час прыкметна вырасла. "Гэта выклікае асцярогу не толькі з пункту гледжання аховы мяжы, але і прымушае думаць аб стварэнні нейкага новага шляху, па якім уцекачы пранікаюць у ЕС", — сказала кіраўнік латвійскага ўрада.
У беларускім пагранведамстве на гэту заяву адрэагавалі спакойна, расцаніўшы гэта як узмацненне мяжы сістэмамі пагранічных комплексаў, датчыкаў, відэаназірання. Тым больш, як адзначыў прэс-сакратар ДПК Аляксандр Цішчанка, заява была зроблена на фоне рэальнага будаўніцтва платоў у экстрэмальных умовах паміж некаторымі краін амі ЕС у сувязі з наплывам бежанцаў. "Наша рэакцыя на больш шчыльнае якаснае і паўнавартаснае абсталяванне мяжы — нармальная", — запэўніў Цішчанка.
БелаПАН
Мінск, 13 лістапада 2016
Мінск, 13 лістапада 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/234/37553
Текущая дата: 18.11.2024