Праз больш як шэсць гадоў пасля катастрофы пад Смаленскам у Польшчы праходзіць чарговы этап расследавання гэтай трагедыі.
У Кракаве прайшла эксгумацыя цел Леха Качыньскага і яго жонкі Марыі, паведамляюць інфармагенцтвы. Адзначаецца, што працэдура эксгумацыі астанкаў экс-прэзідэнта Польшчы пачалася 14 лістапада каля 19.00 па мінскім часе і доўжылася каля васьмі гадзін.
Працэдуру праводзілі спецыялісты пад кантролем намесніка генпракурора Польшчы. Вывучэнне астанкаў будзе праводзіць міжнародная група судмедэкспертаў.
Як чакаецца, даследаванне будзе праходзіць на працягу некалькіх дзён, затым, арыенціровачна 18 лістапада, будзе праведзена перапахаванне. Праведзеная эксгумацыя стала першай з 83 такіх працэдур у дачыненні да іншых ахвяр авіякатастрофы пад Смаленскам.
Трагедыя здарылася ў красавіку 2010 года. Загінулі 96 чалавек. Расследаванне катастрофы прадаўжаецца як у Польшчы, так і ў Расіі.
15 лістапада 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/234/37571
Текущая дата: 18.11.2024