Белорусский портал в Казахстане

Тэракт у Пакістане: 18 чалавек забіта, 30 пацярпелі



Аб гэтым заявіў кіраўнік РАУС Мардана Фейсал Шахзад.

Тэрарыст-смяротнік на матацыкле з узрыўчаткай пратараніў вароты рэгіянальнага офіса ўрадавага агенцтва "НАДРА" ў горадзе Мардан. У выніку тэракта 18 чалавек загінулі на месцы, 30 пацярпелых знаходзяцца ў крытычным стане.

Прэзідэнт Пакістана Мамнун Хусэйн рашуча асудзіў тэракт. У прыватнасці ён заявіў, што такія інцыдэнты не могуць стрымаць рашучую барацьбу народа супраць экстрэмістаў і тэрарыстаў. У паведамленні прэзідэнта Пакістана гаворыцца, што ўзброеныя сілы і праваахоўныя органы будуць працягваць працаваць да поўнай ліквідацыі тэрарыстаў.

29 снежня 2015, Мардан
БЕЛТА - АПП

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/235/33812
Текущая дата: 17.05.2024